Получи доступ к террабайтам порно в Telegram »

Па пятніцах мы дзелімся з вамі самым розным годным кантэнтам, | Полчаса кардио 18

Па пятніцах мы дзелімся з вамі самым розным годным кантэнтам, зробленым беларусамі для беларусаў. Сёння раскажам пра падкасты: што слухаць, пакуль спяшаешся на працу, прыбіраеш дома або стаіш у чарзе па апастыль.

«Стартапніца» ад Еўрарадыё — пра тое, як справы ў паспяховых кампаній з каранямі з Беларусі, як развіваць класныя ідэі і, вядома ж, з адказамі на наша любімае пытанне «куды бяжыць бізнес».

«Паўгадзіны кардыё» — адкрыты, інклюзіўны і цікавы падкаст пра сэксуальнае жыццё і адносіны (так, нават падчас вайны і пратэстаў) ад Ані Пяровай і Максіма Паршуты.

«Ідэйны падкаст» — як нескладана здагадацца, хлопцы з Цэнтра Новых Ідэй, Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла размаўляюць пра тое, «як перажыць постсавок і не звар'яцець». А яшчэ абмяркоўваюць надзённыя навіны, якія ўсім баляць.

Серыя «Аўдыёгіды» ад 34travel — падыходзіць як для тых, хто толькі пачынае улюбляцца ў Беларусь, так і для эмігрантаў, якія ўжо паспелі змарнаваць па любімых месцах.

А памятаеце класныя часы, калі можна было размаўляць не пра палітыку, і мы рабілі падкаст «Ты ўжо»? Раім пераслухаць старыя выпускі — успомніць і праслязіцца або ўгарэць з нуля.

У каментах можна смела рэкамендаваць свае любімыя падкасты ад беларусаў, калі вы лічыце, што мы кагосьці незаслужана абдзялілі ўвагай.